У Гродне пачаўся продаж навагодніх елак

|

Прадавец елак Сяргей лічыць, што гарадзенцы не павінны парушаць навагоднюю традыцыю і павінны браць выключна жывыя елкі.

 

– На Новы год павiнен быць самы сапраўдны пах лесу, мы гэта і прапануем. Цэны крыху выраслі, але тут эканоміка ўзяла сваё. Кірмашы нічым не адрозніваюцца ад леташніх – месцы тыя ж.

 

Таксама супрацоўнік лясгаса распавёў, што ўсё тое, што не прададуць, пойдзе на перапрацоўку.

 

Дзе і калі ў Гродне будуць працаваць елкавыя кірмашы

 

Працаваць кiрмашы будуць з 11.00 да 20.00 штодня.


У Ленінскім раёне 8 месцаў:

– вуліца Фестывальная (тэрыторыя лясгаса).
– бульвар ленінскага камсамола (міні-рынак “Фарты”)
– вуліца Максіма Горкага (крама “Нарач”)
– вуліца Ліможа (стаянка каля ўніверсама “Алмі”)
– Вуліца Таўлая (крама “Родны кут”)
– Вуліца Дзяржынскага (міні-рынак “Дзевятоўка”)
– Вуліца Ціміразева (гіпермаркет “Еўраопт”)
– Вуліца Савецкая (насупраць крамы “Ратушны”)

 

У Кастрычніцкім раёне 11 месцаў:

– вуліца Суворава (тэрыторыя лясгаса)
– вуліца Паповіча (крама “Каскад”)
– праспект Кляцкова (рэстаран “Туран”)
– вуліца Вольгі Соламавай (універсам “Добраном”)
– праспект Касманаўтаў (аўтавакзал)
– праспект Касманаўтаў (гіпермаркет “АЛМІ”)
– праспект Янкі Купалы (універсам “Брэст-Маркет”)
– Індурскай шаша (крама “Вішнявец”)
– вуліца Стралковая (крама “Добраном”)
– вуліца Вялікая Альшанка (крама “Добраном”)
– вуліца Перамогі (універсам “Еўраопт”)

 

Цана дрэва вышынёй да 1 метра будзе складаць 85 тысяч рублёў, 1-2м – 110 тысяч, 2-3м – 165 тысяч. Будуць прадаваць на кірмашах і так званыя навагоднія букеты з яловых галінак. Іх кошт складзе 20 тысяч рублёў. А вось елкі ў кадках можна набыць на тэрыторыі лясгаса.

align=”” alt=”лесхоз Гродно елки елочные базары елкі” width=”362.5″ height=”645″ ratio=”50″>