Радыяцыйнае выпраменьванне знойдзенага ў Ваўкавыску прадмета перавышае дапушчальны узровень радыяцыі ў 60 разоў

|

Магутнасць дозы гама-выпраменьвання на адлегласці 0,5 м ад прадмета  складае 12 мкЗв / г, на адлегласці 3 м прыбор паказвае дапушчальны ўзровень радыяцыі. Кіраўніцтва прадпрыемства рыхтуе заяўку ў дзяржаўную навуковую ўстанову Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны” для вызначэння віду  і тыпу крыніцы выпраменьвання, яе ізатопнага складу і актыўнасці. Пасля правядзення даследавання прадммет будзе перададзены ва УП “Экорес” для далейшай утылізацыі