Гарадзенскія валанцёры правялі акцыю ў падтрымку хворага на рак хлопчыка, бацькам якога трэба сабраць гіганцкую суму

Ідэя пашыць цацкі па малюнках Данiiла Страшынскага прыйшла ў галовы гарадзенскіх валанцёраў. Разам з майстрамі яны зрабілі некалькі цацак. На аўкцыёне яны сыходзілі па цане ад 130 да 300 тысяч рублёў.

– Данііл Страшынскi лечыцца за вялікія грошы ў ізраільскай клініцы “Шнайдэр”. Цяпер яго лячэнне ідзе фактычна ў доўг. Мы зладзілі такую акцыю, каб дапамагчы маленькаму хлопчыку мец шанец на жыццё, – распавяла арганізатарка акцыі Іна.

Для наведвальнікаў гралі гарадзенскія музыкі, а дзеці маглі размаляваць твар у святочныя колеры.


Гісторыя хваробы і лячэнне

 

Данііл перанёс ангіну ў чатыры гады і пачаў кульгаць на левую нагу. Праз два тыдні ў дзіцяці пачала падымацца тэмпература і з’явіліся спазмы ў вобласці жывата. Аналізы крыві далі падазрэнні на бласты, а абследаванне паказала наяўнасць пухліны. У снежні 2010 года была пачата першая хіміятэрапія. Дыягназ быў удакладнены і бацькі даведаліся, што ў іх сына нейрабластома забрушыннай прасторы, 4 стадыя…

 

У роднай краіне Даніілу дапамагчы не змаглі і хлопчыку было рэкамендавана лячэнне антыцеламі. Пасля рассылання дакументаў і вывучэння адказаў клінік, бацькі хлопчыка звярнуліся ў клініку “Шнайдэр” ў Ізраілі, якая пагадзілася прыняць Данііла на лячэнне.

 

Хлопчык скончыў супрацьрэцыдзiўнае лячэнне і тэрапію антыцеламі. Увесь гэты комплекс даў добрыя вынікі.

 

Але з часам у дзіцяці з’явіўся рэцыдыў. Лекары ў якіх ён знаходзіцца пад наглядам вераць, што хлопчык справіцца і на гэты раз – настолькі моцная ў ім вера і жаданне жыць. І ёсць спосабы і метады працягваць лячэнне і для яго зноў пачынаецца барацьба за жыццё.

 

Зараз, дзякуючы дапамозе многіх неабыякавых людзей, Данііл змог аднавіць лячэнне. Наперадзе ў яго бацькоў збор на аплату рахунку, і сума ўсё яшчэ вельмі вялікая.

Каб прайсці ўвесь курс лячэння Даніілу трэба сабраць яшчэ 89 747 долараў. Усе жадаючыя могуць яму дапамагчы. Больш падрабязней азнаёміцца з рэквізітамі і гісторыяй хваробы хлопчыка можна тут.

 

Фота Валерыя Курбатава