Выстава да юбілею Юрыя Якавенкі адкрыецца ў Гродзенскай выставачнай зале

|

Графік Юрый Якавенка – віртуозны майстар, ганаровы акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, ганаровы грамадзянін Гродна. Гэтым разам ён парадуе глядача не толькі сваімі афортамі, але і буйствам фарбаў акварэляў на разнастайныя матывы, што не традыцыйна для мастака.

 

Упершыню ў Гродне будзе прадстаўлена фантастычная серыя афортаў “Карты Таро”. Таксама можна будзе пабачыць серыю “Кветкавае асарці”, якая апявае прыгажосць жаночага цела, а ў спалучэнні з кветкамі сімвалізуе вечнасць жыцця і прыгажосці. Гэта серыя Юрыя Якавенкі надрукавана гродзенскім майстрам Аляксандрам Ашуркам.

 

Таксама на выставе наведвальнікаў чакае сюрпрыз.

 

Выстава будзе працаваць з 22 снежня па 24 студзеня, з 10.00 да 19.00, выхадны – панядзелак.

Цана квітка: дзіцячы – 10.000, студэнцкі – 15.000, дарослы – 20.000 руб.

Уваход на вернісаж бясплатны.

 

Фота Леаніда Шчаглова