Яшчэ адзін падазроны прадмет усхваляваў гарадзенцаў. На гэты раз у жылым сектары
У аўторак вечарам прыблізна ў 20.30 каля дома №30 па вуліцы Таўлая пачалі збірацца машыны сілавых структур. Па інфармацыі МНС, падазроны прадмет быў знойдзены ў пад’ездзе на першым паверсе дома. Спецыялістам спатрэбілася каля 30 хвілін, каб нармалізаваць абстаноўку, выбухоўкі так і не знайшлі.
Варта адзначыць, што за апошнія пяць дзён, гэта ўжо трэці выпадак, калі ў горадзе падазроны прадмет выклікае непакой у грамадзян. Першы падобны выпадак адбыўся ў канцы лістапада, калі падазроная каробка на вуліцы Ажэшкі на цэлую гадзіну спыніла рух у цэнтры горада. На шчасце, усе прадметы, якія аказваюцца падазронымі, на самой справе з’яўляюцца забытымi рэчамi, ці смеццем.