З лёгкай парай па-віленску, ці яшчэ адна нагода выклікаць бацькоў ва… універсітэт

|

Героям пастаноўкі ўдалося высветліць, што падобнымі да сябе могуць быць не толькі шматпавярховікі ў Пецярбурзе і Маскве, але і інтэрнаты ЕГУ ў Вільні, а  мамы ў іх розныя, але ўсё-такі з Беларусі. У выніку, героі дамовіліся, што “думаць і вырашаць” наконт “мець ці не мець” варта выключна самастойна.

 

 

На больш сур’ёзныя тэмы бацькі маглі паразважаць на сустрэчы з адміністрацыяў ўніверсітэту  і пад час знаёмстваў з выкладчыкамі.

Госцям імпрэзы прапанавалі пачаставацца гарбатай і кавай, а таксама набыць кулінарныя вырабы і дызайнерскія паштоўкі, што студэнты падрыхтавалі для дабрачыннага кірмаша. Сродкі, атрыманыя ад продажу навагодніх пачастункаў, яны вырашылі скіраваць ў адзін з дзіцячых дамоў Вільні.

 

Прывітаннем ад бацькоў стаў для удзельнікаў свята стаў майстар клас па вырабу традыцыйных беларускіх лялек, да якога далучаліся студэнты. Лялька “званочак” робіцца на добрыя навіны, которыя напярэдадні сесіі нікому не зашкодзяць.

 

Музычныя выступы і сумесны прагляд каляднага фільма завяршылі вечар.

 

 

Па папярэдніх звестах, ніхто з удзельнікаў імпрэзы на зваротным шляху не пераблытаў нумары гарадскіх тралейбусаў ці маршруты міжнародных аўтобусаў і цягнікоў. 

 

Фота Ірыны Новік, Волі Новік