Без вызначанага дня народзін

|

Усе мы тады знаходзіліся ў адной краіне і можна было б выказаць здагадку, што гэты дзень патэнцыйна гатовы прыняць на сябе «гонар» быць Днём Інтэрнэту ў краінах былога СССР.

 

Аднак ёсць яшчэ адна дата – 17 траўня 1991 года, калі быў зацверджаны стандарт для старонак WWW (World Wide Web). Фактычна гэта тое, што мы сёння маем на ўвазе, калі гаворым пра Інтэрнэт.

 

Што тычыцца нашай краіны, то тут мы знаходзім іншы дзень – 10 траўня 1994 году, калі Беларусі дэлегаваная нацыянальная даменная зона BY. Сёння, усяго праз 15 гадоў, 2,8 млн. нашых суайчыннікаў у той або іншай ступені карыстаюцца Інтэрнэтам! (П.Быкоўскі «Значэнне Інтэрнэту ў Беларусі»). Гэта вельмі высокі паказчык. І толькі каля 2.5 % беларусаў нічога не ведаюць пра Інтэрнэт.

 

У 1998 годдзе Сусветны дзень Інтэрнэту санкцыянаваны Папам Іаанам Паўлам II. Святы апякун Інтэрнэту пакуль яшчэ не зацверджаны афіцыйна, хоць з 2000 года часовую пратэкцыю Сеткі аказвае Ісідор Севільскі, іспанскі біскуп, які жыў у 560-636 гадах. Яго лічаць першым энцыклапедыстам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю Сярэдніх вякоў. Таму ў шматлікіх краінах свету свята Сеткі адзначаецца 4 красавіка – у дзень смерці святога Ісідора Севільскага.

 

У шмат якіх краінах існуюць свае, нацыянальныя Дні Інтэрнэту. Звычайна яны прымеркаваныя да нейкіх падзей, звязаны з уводзінамі Інтэрнэту ў гэтай краіне. Напрыклад, у Сьера-Ліоне Дзень Інтэрнэту святкуецца 26 ліпеня (у гэты дзень быў адчынены доступ у Інтэрнэт агульнадзяржаўнай тэлефоннай кампаніяй).

 

Міжнародны Дзень Інтэрнэту спрабавалі ўвесці некалькі разоў у розныя даты, але ні адна з іх так і не стала традыцыйнай. Верагодна, чалавецтву лягчэй было дамовіцца аб Міжнародным дні БЕЗ інтэрнэту. У 2002 годзе арганізатары брытанскага некамерцыйнага анлайнавага праекту DoBe.org абвясцілі апошнюю нядзелю студзеня святам – «Міжнародным днём без інтэрнэту». Па задуме DoBe.org, у гэты дзень людзі павінны адарвацца ад кампутарных манітораў і выйсці на шпацыр, сустрэцца з сябрамі або наведаць сваякоў. І свет з імі пагадзіўся.

Іюстрацыя http://www.calend.ru