Дзе адпачыць у Новы год у Гродне: начныя клубы з квіткамі ад 50 тыс да 1 млн рублёў

|

31 снежня начны клуб “База” прапануе Карнавальную ноч.

 

У праграме:

Запальнае Barmen Show i лепшыя хіты апошніх гадоў. Таксама наведвальнікаў чакае шоў аніматараў і харызматычны і яркі сталічны вядучы Shura Rapey.

Кошт папярэдніх квіткоў: 280 000

 

Начны клуб “Movie 60″ адчыніць свае дзверы ў Навагоднюю ноч для знатакоў сапраўднага клубнага адпачынку.

 

У праграме:

Самыя розныя напрамкі музыкі, запальная шоў-праграма, а таксама мноства прызоў і конкурсаў.  

Кошт квітка: з 22.00 да 1.00 – 100 000, пасля 1.00 – 150 000

Заказ столікаў: 500 000

 

Начны клуб “Тайм Аут” таксама гатовы ноччу прыняць гасцей.

 

У праграме:

Сюрпрызы і падарункі, запальваючае Barmen Show i выступленне DJ Q-Beat Steve Cavalo і DJ Nick Reddont

Кошт уваходнага квітка: 50 000 рублёў да 00.00, пасля – 80 000.

Бронь столікаў: 600 000 (усё ўключана)

 

Багаццем забаўляльнай праграмы парадуе начны бар “Релакс”.

 

У праграме:

Цiкавае грандыёзнае шоў i прыемныя сюрпрызы.

Кошт уваходнага квітка: ад 1 000 000 рублёў

 

Астатнія начныя ўстановы горада яшчэ не вызначыліся з праграмай.