На горналыжнай трасе ў Каробчыцах рыхтуюць снег для гарадзенцаў (+ новыя цэны на паслугі комплекса)

|

На “Алімпе” пабудаваны чатыры трасы:

 

1 траса — ухіл 30°, вышыня 48 м, даўжыня 350 м;

2 траса — ўхіл 18°, вышыня 39 м, даўжыня 280 м;

3 траса — ўхіл 12°, вышыня 26 м, даўжыня 240 м;

4 траса (цюбінгавая) — ухіл 12°, даўжыня 250 м.

 

Пакуль снегавыя пушкі рыхтуюць да спускаў толькі адну горку, але праца ідзе і ў іншых месцах: будуюцца лесвіцы на самы верх гары, правяраецца праца пад’ёмнікаў.

 

У Каробчыцах выпрабавалі снегавыя пушкі

 

Мікалай Віршыч, начальнік фізкультурна-спартыўнага комплекса “Алімп”, дзе месціцца горналыжная траса, распавёў, што з максімальнай магутнасцю снегавыя пушкі працуюць ноччу, калі тэмпература значна паніжаецца. З яго словаў, праца ідзе ўжо каля двух дзён. Асаблівасць пушкі ў тым, што яна сама выбірае рэжым у залежнасці ад знешніх умоваў: пачынае працу з распылу ахалоджанай вады – гэта нулявы этап, пасля, у залежнасці ад тэмпературы паветра, пераходзіць у адзін з чатырох рэжымаў працы. Умяшальніцтва чалавека немагчыма, таму дакладна нельга сказаць, калі траса будзе цалкам гатова – гэта залежыць толькі ад надвор’я.

 

 

Паклапаціліся арганізатары горналыжных забаваў не толькі пра снег – да пачатку сезону падрыхтавана больш за 200 пар лыжаў, а таксама сноўборцы, цюбінгі і санкі для дзяцей. Напракат таксама можна будзе ўзяць любую патрэбную амуніцыю – боты, шлемы, лыжныя палкі.

 

“Курорт” пад Каробчыцамі: як мы каталіся з горак за тыдзень да тэставага запуску

 

Што тычыцца цэн на паслугі горналыжнай трасы, то сёлета яны панізіліся ў параўнанні з мінулым годам і выглядаюць значна ніжэйшымі за прапановы ў суседзяў з Друскенік ці ў бліжэйшых да сталіцы Сілічах.

 

Павялічваецца па кліку

 

 

 
 
 
 
Фота аўтаркі