ДАІ Гродна выдала юбілейны каляндар на 2016 год

|

У мінулым годзе каляндар гарадзенскай ДАІ выклікаў бурную і неадназначную рэакцыю ў інтэрнэце. Сёлета да афармлення падыйшлі больш кансерватыўна.

 

У новым календары прадстаўлены розныя сітуацыі, якія здараюцца ў рабоце супрацоўніка ДАІ. “Праца гэтая разнапланавая і закранае не толькі стэрэатыпнае выпісвання штрафаў. Бываюць розныя сітуацыі, якія патрабуюць ад супрацоўніка маментальнага прыняцця рашэння, якія патрабуюць энергічных і стрыманых дзеянняў, валявых якасцяў. Праца супрацоўніка ДАІ напоўнена цяжкасцямі, пераадоленне якіх захоўвае чалавечыя жыцці”, – кажуць у прэс-службе ДАІ.

 

На першай старонцы календара ёсць QR-код, праз які можна патрапіць на сайт з інфармацыяй пра станаўленне і развіццё службы ДАІ Прынямоння ў складаны пасляваенны час, у савецкія гады і на сучасным этапе.