У Гродне пачаў працу першы ў гэтым сезоне бясплатны каток

Уладальнік пракату Дзмітрый кажа, што ў параўнанні з мінулым годам на катку нічога не змянілася.


– Цэны мы захавалі на леташнім узроўні, тэхналогія залівання лёду засталася нязменнай. Яшчэ гады два таму мы залівалі праз снежную падушку, цяпер заліваем па пластах з дапамогай шлангаў.

 

У дзень карыстаецца пракатам каля 30 чалавек. Асноўны наплыў людзей заўважны пасля абеду.

 

Яшчэ ў 2010 годзе арганізатары стварылі каля катка месца, дзе можна было пераапранацца ў цяпле.


– Гэта месца знаходзілася на самой сцэне. Мы пакладалі там гуму і паставілі абагрэў. Выдаткі былі заўважныя, ды і людзі сур’ёзна пашкодзілі сцэну, таму ў выніку вырашылі дзейнічаць па старой схеме.

 

У будучыні спецыяльнага месца для пераапранання арганізатары не плануюць. Каток знаходзіцца на балансе горада, але яго арганізацыяй займаецца сам Дзмітрый. Гэта таксама каштуе вялікіх грошай, горад прадаставіў толькі вячэрняе асвятленне.


Раніцай на катку гуляюць хакеісты


Каток адкрыты для ўсіх, але арганізатары вымушаны змагацца з хакеістамі. Іх даводзіцца часта ганяць, бо тут катаюцца і маленькія дзеці. “Мы з імі дамовіліся, што яны прыходзяць раніцай пакуль нікога няма, чысцяць лёд і гуляюць у хакей. Вядома, не заўсёды так бывае”, – кажа Дзмітрый.

align=”” width=”725″ height=”408″ >


Алег аматар і гуляе ў хакей з сябрамі практычна кожны дзень з таго часу, як залілі каток.


– Мне ўсё падабаецца, лёд нядрэнны. Мы рана прыходзім і самі яго чысцім, а пасля гуляем у хакей. Пазней плынь людзей вялікая, там ужо не пагуляеш. Пераапранаемся на лаўках, а калі замярзаем, то можам схадзіць пагрэцца ў “Калабкі” – яны працуюць круглыя ​​суткі.


Цэны і час працы

 

У пункце пракату ёсць канькі памерам ад 30 да 46, усяго каля 100 пар. Цана ў буднія дні 30 тысяч рублёў, у выхадныя 40 тысяч.

Час працы пракату ў буднія дні: 15.00-22.00

У выхадныя дні: 11.00-23.00

Лёд штодзённа падліваюць.

 

Калі захаваецца марознае надвор’е, то ў бліжэйшы час пачнуць працу і іншыя каткі ў горадзе – пераважна каля школ. Усяго ў вобласці плануецца заліць больш за 70 хакейных каробак і лядовых каткоў. У бліжэйшы час плануецца адкрыццё катка і каля гандлёвага цэнтра OldCity.