Новы квэст у Гродне: удзельнікам прапануюць ролю ў псіхалагічным трылеры

Квэст прапануе гульню за аднаго з персанажаў гісторыі. Удзельнікі павінны старацца выканаць як мага больш задач і паспрабаваць не раскрыць да канца гульні пастаўленыя таямніцы. Уся гульня пабудавана на камунікацыі з іншымі персанажамі.

 

Наша гульня не мае загадзя вызначанай канцоўкі. Якім будзе яе фінал, залежыць выключна ад дзеянняў гульцоў, – расказвае адна са стваральнікаў квэста Алена Марчык. – У гульні, якая складаецца з інтрыг, удзельнікам давядзецца рабіць складаны выбар паміж любоўю і нянавісцю, жыццём і смерцю, славай і забыццём. Нашы квэсты – гэта новыя знаёмствы, зносіны, эмоцыі і падстава для размоў на цэлы тыдзень. Акрамя нас у Гродне ніхто падобнымі забаўкамі не займаецца. Ёсць некалькі квэст-румаў, але там усё пабудувана на галаваломках і галоўная задача – выбрацца з замкнёнага пакою. У нас жа ўсё пабудавана на сюжэце і драматычных ўзаемаадносінах герояў. Гэта значыць, у першую чаргу гэта псіхалагічны трылер”.


Месца, час і кошт

 

Квэсты праводзяцца па вечарах, звычайна раз у тыдзень у якім-небудзь кафэ або рэстаране. Кошт на дадзены момант складае 180 тысяч рублёў з улікам перадзаказу ва ўстанове. Гульня працягваецца 3-4 гадзіны. Арганізатары запэўніваюць, што за цэлы вечар эмоцый і прыгод гэта зусім нядорага.

 

Даведацца, дзе і калі адбудзецца чарговая гульня, можна ў групе ВКонтакте. Акрамя таго, кожны мае магчымасць замовіць правядзенне квэста на свой дзень нараджэння, юбілей, другі дзень вяселля, ці на іншым мерапрыемстве, дзе адпачывае шмат моладзі.

 

Бліжэйшы квэст звязаны з каляднай тэматыкай і адбудзецца ён у гэтую нядзелю, 10 студзеня ў 18.00 у рэстаране “Парнас”. Запісвацца на мерапрыемства трэба загадзя.