Калядоўшчыкі з песнямі прайшліся па кватэрах гарадзенцаў ды завіталі ў “Нашу Каву”

, |

Каза, мядзведзь, дзед з бабай, цыганка і барон – вось героі сёлетняга калядавання. Хлопцы з дзяўчатамі спявалі “Шчодры вечар”, мядзведзь загадваў загадкі, каза “памірала” і тут жа “ажывала” – весяліліся па поўнай! Гаспадары хат ды наведнікі кавярні шчодра дзякавалі: хто бутэлькай або смачным пачастункам, хто – грашыма.

 

Набраць поўны мех прысмакаў або стос грошай, як прызнаюцца самі калядоўшчыкі, не самамэта, а традыцыйны элемент. Ежу і пітво падзеляць за агулным сталом, а грошы пойдуць на паліва кіроўцу або строі на наступны год.

 


 

Фота Вольгі Мілавай