Пайдуць у поле, назбіраюць грошай…

|

На палях Свіслацкага раёна вялізная колькасць камянёў, штогод перад пасяўной вяскоўцы збіраюць іх, але пасля ўзворвання зямлі камяні з’яўляюцца ізноў.

 

«Зараз мы актыўна вывучаем попыт на еўрапейскім рынку, але нават павярхоўнае знаёмства дазваляе канстатаваць, што ў нашага тавара знойдуцца спажыўцы», – адзначыў старшыня Свіслацкага райвыканкама Алег Таргонскі. Па яго словах, разглядаецца магчымасць не проста збіраць і адгружаць камяні, але і наладзіць іх апрацоўку ў Свіслачы. Дарэчы, апрацаваны камень каштуе ў разы даражэй. Так што, можна сказаць, што ў Свіслачы грошы проста падымуць з зямлі.

Паводле інф. БелТА