Летам з Гродна можна будзе паляцець у Турцыю, Балгарыю і Калінінград

|

Палёты пачнуцца ў чэрвені, чартары на 10-11 дзён запланаваныя тры разы ў месяц. Перавозіць пасажыраў будуць самалёты Boing 737-300, дзе змяшчаецца 148 чалавек. Браніраванне тураў і білетаў ужо адкрыта.

 

Як і ў мінулым годзе з Гродна можна будзе злётаць на адпачынак у Бургас (Балгарыя), таксама тройчы ў месяц. Упершыню такія рэйсы з’явіліся ў 2015 годзе і аказаліся паспяховымі – самалёты былі запоўненыя цалкам.

 

Таксама адновяцца сезонныя рэгулярныя палёты ў Калінінград. Па аўторках і пятніцах будуць ажыццяўляцца рэйсы Калінінград-Гродна-Калінінград працягласцю 30 хвілін. На гэтым маршруце выкарыстоўваюцца канадскія самалёты CRJ-200 разлічаныя на 50 пасажыраў.

 

Фота Ірыны Новік