Цыклон прыйшоў на Гарадзеншчыну і прынес першыя аварыі

ДАІ просіць кіроўцаў перасоўвацца з бяспечнай хуткасцю руху, выконваць “зімовую” дыстанцыю і выкарыстоўваць рамяні бяспекі, а калі ёсць магчымасць – устрымацца ад паездак на асабістым транспарце. Інспектары выйшлі на службу ва ўзмоцненым рэжыме.

 

Гарадзенцы паспелі зафіксаваць некалькі аварый у межах горада.

 

 

На трасе М6 збілі мужчыну, які выйшаў з аўто пачысціць шклоачышчальнікі.

 

 

У горадзе змагацца са снегам выехала больш за 50 адзінак тэхнікі: 16 аўтамабіляў, якія раскідваюць пясчана-саляную сумесь, і 37 адзінак спецыяльнай ачышчальнай тэхнікі.


Фота autogrodno.by i з cацыяльных сетак