Першы сухі матч у гэтым годзе: “Нёман” – “Металург” 3:0

|

Свае апошнія матчы ў чэмпіянаце абедзве каманды прайгралі: “Металург” пасля дзвюх перамог запар саступіў дома “Юнацтву”, а гарадзенцы ў гасцях прайгралі “Дынама-Маладзечна”. Матч у Гродне абяцаў быць цікавым, бо супернікам патрэбныя былі ачкі.

 

Хоць госці і прыехалі за перамогай у Гродна, у матчы яны практычна нічога не паказалі. Гарадзенцы як задалі тэмп у першым перыядзе, так і гулялі з ім на працягу ўсяго матчу. Першую шайбу гледачы ўбачылі на 9 хвіліне, яе аўтарам стаў Мянцюк.

 

У другім перыядзе гарадзенцы крыху збавілі абароты і сталі менш пагражаць варотам супернiка. Адна з атак у другой дваццаціхвiлiнцы скончылася ўдала, калі Крыстэк ва ўпор растреляў вароты “ваўкоў”.

 

І ў трэцім перыядзе чэху ўдалося паўдзельнічаць ва ўзяцці варот. На гэты раз з яго перадачы закінуў шайбу Сяргей Маляўка.

 


“Нёман” – “Металург” 3:0 (1:0, 1:0, 1:0)

 

Шайбы:
08.54 1: 0 – Мянцюк (Якімовіч, А. Маляўка)
25.49 2: 0 – Крыстэк (А. Маляўка, С. Маляўка)
44.09 3: 0 – С. Маляўка (Крстэк, – мен.)

 

Турнірная табліца выглядае наступным чынам. Нагадаем, мэта каманды ў дадзены момант – заняць 3 месца.

 

Праз тры дні “Нёман” дома будзе прымаць “Дынама-Маладзечна”. Ці зможа дружына Мілаша Голаня ўзяць рэванш у “зуброў” мы даведаемся 14 студзеня.