У Гродне на хакейным матчы дзяўчына выйграла квадрацыкл

|

 

Пазадарожнік разыгрывалі сярод тых, хто купіў абанемент ды загадзя зарэгістраваў свой нумар. Выйграла каштоўны прыз дзяўчына, якой яшчэ няма 18 гадоў, ды і на матчы яе таксама не было. За вялікім прызам з трыбуны спусціўся яе бацька Віктар Кахновіч.


– На працягу многіх гадоў мы з сям’ёй купляем абанементы на ўвесь сезон. Можа гэты прыз – падзяка за доўгую адданасць? Катацца на квадрацыкле буду я, бо дачцэ яшчэ няма 18 гадоў. Куды ездзіць яшчэ не ведаю, трэба будзе прыдумляць новае хобі. Можа проста на дачу буду катацца. Аксана, мая дачка, не паверыла калі я ёй патэлефанаваў.


Аксана з выйграным сертыфікатам на квадрацыкл


– Спачатку я не паверыла, бо мой бацька вельмі любіць пажартаваць. Пакуль да мяне дайшло, што менавіта мой білет апынуўся шчаслівым, прайшло паўгадзіны. Усе віншавалі мяне і майго тату, мы з’ездзілі і адзначылі гэтую перамогу. Упершыню ў жыцці я нешта выйграла, эмоцыі перапаўняюць. Што тычыцца прыза, то ён наш агульны. І я таксама планую пакатацца.

 

Арганізатары конкурсу запэўнілі, што падарунак падаткам не абкладаецца. Калі ж падатковая палічыць інакш, то яны гатовыя выплаціць
патрэбную суму.

 

Варта адзначыць, што розыгрышы прызоў не паўплывалі на колькасць заўзятараў на трыбунах.