Футбольны “Нёман” выйшаў на першыя ў гэтым годзе трэніроўкі
На перыяд міжсезоння ў гарадзенскай каманды запланаваны тры зборы. Верагодней за ўсё, як і ў мінулым годзе, яны пройдуць у Гродне, Лідзе і Польшчы. Пра Турцыю прыйдзецца часова забыць з-за фінансавых цяжкасцяў.
Калі гульцам далі адпачыць, то трэнерскі штаб “Нёмана” ў адпачынак не хадзіў і быў сканцэнтраваны на захаваннi і, па магчымасці, узмацненні каманды.
Сярод гульцоў ёсць і дасведчаныя Дзмітрый Кавалёнак, Сяргей Курганскі, Яўген Савасцьянаў і іншыя. З мясцовых на трэніроўцы не было Аляксея Лягчылiна, які, па чутках, зараз у пошуках новага клуба. Не было Паўла Савіцкага і Уладзіслава Васiлючэка, якія зараз у моладзевай нацыянальнай камандзе на зборах.
На трэніроўцы мы пагаварылі з галоўным трэнерам гарадзенскай каманды Сяргеем Саладоўнікавым. Пра маладых гульцоў, магчымыя трансферы і міжсезонныя зборы ў хуткім часе чытайце на нашым сайце.