Лукашэнка пра ІП: З 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады, хопіць вакол гэтага нейкія падкопы рабіць
Лукашэнка пракаментаваў нагнятанне сітуацыі вакол індывідуальных прадпрымальнікаў у сувязі з тым, што “з 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады і трэба працаваць у роўных умовах, па адпаведных дакументах”.
“Ім трэба разумець, што сертыфікацыя прадукцыі, на якую мы пайшлі, – гэта першы крок. Ёсць тавар – усе суправаджальныя дакументы павінны быць. Мы павінны празрыста гандляваць, і хопіць вакол гэтага нейкія падкопы ладзіць”, – цытуе Лукашэнку БЕЛТА.
Ён нагадаў, што ў мінулым годзе сустракаўся з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. І тады было прынята рашэнне, што з 1 студзеня 2016 усе індывідуальныя прадпрымальнікі – плацельшчыкі адзінага падатку павінны будуць мець на тавары легпрама дакументы, якія пацвярджаюць іх набыццё.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра дасягнутыя падчас той сустрэчы дамоўленасці і выказаў здзіўленне, што зараз яго падштурхоўваюць да нейкіх рашэнняў.
Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года ў Беларусі дзейнічае ўказ прэзідэнта № 222 “Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі”. Згодна з указам ІП павінны рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Аднак расійскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі альбо прадастаўляюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП падвяргаюцца вялікім штрафам, у іх канфіскуюць тавар.
Неаднаразовыя просьбы прадпрымальнікаў да ўладаў адмяніць указ пачутыя не былі. У выніку ў першыя дні новага года ў Гродна і іншых гарадах Беларусі многія рынкі і гандлёвыя цэнтры апынуліся практычна пустымі – пераважная большасць ІП прыпынілі сваю працу з-за немагчымасці выконваць патрабаванні ўказа.
На Цэнтральным рынку ў Гродне прадпрымальнікі не выйшлі на працу. Пакуль з-за выходных