Сям’я музыкаў з Польшчы заспявала ў Гродне джаз-калядкі

Гучалі як вясёлыя мелодыі, пад якія ўся зала пляскала ў далоні ў такт, так і шчымліва-сумныя, напрыклад, калядка, якую некалі спявалі сасланыя ў Сібір палякі.

 

Ян Паспяшальскі некалькі разоў звяртаўся да перапоўненай залы (месцаў для сядзення ўсім не хапіла). Музыка адзначыў, што рады выступаць у рэгіёне, дзе польская меншасць захавала сваю мову і традыцыі, а таксама адзначыў, што калядны цыкл тут дагэтуль не скончаны, дзякуючы праваслаўнай традыцыі адзначаць Раство пазней за каталікоў.

 


 

Аркестр Паспяшальскіх складаецца з 14 музыкаў. Гэта два пакаленні адной сям’і, якіх можна лічыць ці не самымі вядомымі выканаўцамі калядак у Польшчы. Лідар калектыву Ян Паспяшальскі – кампазітар, музыка ды публіцыст, які регулярна ладзіць “Музычную майстэрню” ў беларускім Івянцы.

 

Сёлета ў Беларусі Паспяшалскія маюць выступы толькі ў Гродне ды Мінску. Канцэрт у сталіцы Беларусі адбудзецца 15 студзеня ў 19.30 у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).

 

Фота Вольгі Мілавай