Сотні дзяцей у Дзень снегу наведалі самую вядомую горку горада

|

Надвор’е спрыяла, Усе традыцыйныя горкі горада былі ў снежным покрыве.

 

Самае масавае ў горадзе катанне на санках ужо не адно дзесяцігоддзе праходзіць на горцы ў мікрараёне Фарты. У нядзелю сотні дзяцей са сваімі бацькамі працягнулі традыцыю.

 

 

Большасць тых, хто прыйшоў на ўзгорак, нават не ведалі, што ў нядзелю ў свеце адзначаецца Дзень снегу. Гэтак, гарадзенец Валерый расказаў, што як толькі снег выпадае, ён з сям’ёй выходзіць ляпіць снегавікоў ці катацца на горцы.

 

– Мне цяпер ужо 40, а на гэтую горку я хадзіў яшчэ са сваімі бацькамі. Цяпер мы прыйшлі з жонкай і разам з дзецьмі. Шчасцю няма мяжы, галоўнае каб снег быў, а санкі ў нас заўсёды на гатове.