Непаўнагадовы расіянін спрабаваў нелегальна патрапіць у Літву да каханай дзяўчыны
Пагранічны нарад, які адправіўся праверыць інфармацыю пра невядомага, што накіроўваеццца ў бок мяжы, затрымаў хлопца ў трох кіламетрах ад мяжы ў раёне вёскі Куляшы Ашмянскага раёна. Хлопец расказаў, што накіроўваецца ў Літву да дзяўчыны.
Малады чалавек аформлены парушальнікам дзяржаўнай мяжы і ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы, паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэту.