На “Гродна Азот” пачалі будаваць новы цэх коштам у 200 млн долараў

|

Падрыхтоўчыя працы па праекце будаўніцтва новага цэха азотнай кіслаты з рэканструкцыяй існуючай вытворчасці карбамідна-аміячнай сумесі пачаліся ў канца 2015 года. Увесь праект мае быць скончаны за тры гады – у снежні 2018. Ён дазволіць выпускаць на 60% больш вадкіх азотных угнаенняў з больш нізкім сабекоштам, што павысіць канкурэнтаздольнасць “Азота”. Таксама зменшацца выкіды ў атмасферу шкодных рэчываў.

 

Для праекта набываецца абсталяванне ў Германіі, Чэхіі і Фінляндыі. Пастаўкі яшчэ ідуць, але ўсё самае вялікае ўжо дастаўлена на будаўнічую пляцоўку. Генпадрадчыкам будаўніцтва выступае “Гроднапрамбуд”.

 

Пасля ўводу ў эксплуатацыю новага цэху старая вытворчасць азотнай кіслаты і вадкіх азотных угнаенняў, што працуе з 1963 года, будзе закансервавана або дэмантавана.