Мэр Гродна Мечыслаў Гой узначаліў беларускую дэлегацыю ў ЗША
Як расказаў выданню “Славянский Сакраменто” дырэктар Славянскага грамадскага цэнтра Фларын Чурук, разам з Мечыславам Гоем прыбылі таксама начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, кіраўнік амбасады Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі і генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Генадзь Чорны.
Беларуская дэлегацыя сустракалася з уладамі Сакрамэнта і мясцовымі бізнесменамі. Мэта сустрэчы – наладзіць дзелавыя і інвестыцыйныя адносіны паміж Беларусю і Каліфорніяй.
З мікрафонам старшыня гарадзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой
У гарадку Кармайкл, што ў акрузе Сакрамэнта, адбылася сустрэча з мясцовымі выхадцамі з Беларусі. Вядома, што на сустрэчу запрашаліся ўсе жадаючыя пагутарыць з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі.
Першае фота: БелаПАН