“Кінавідэапракат” збірае ідэі для Фестывалю нацыянальных культур
“Гроднааблкінавідэапракат” абвясціў конкурс крэатыўных ідэй для шоў. Тыя, хто хоча ўнесці ў праграму свежую ноту, могуць апісаць сваю канцэпцыю, пры неабходнасці падмацаваць фота- і відэаматэрыяламі, ды даслаць праз Укантакце https://vk.com/fnk_grodno з пазнакай “Ідэі для Фестывалю нацыянальных культур”.
Арганізатары запэўніваюць, што чым больш нестандартнай і маштабнай будзе ідэя, тым больш шанцаў, што яе рэалізуюць. Лепшым крэатыўшчыкам арганізатары падораць прыемныя падарункі: сертыфікаты ў кіно, запрашальнікі ў клубы і іншае.
Тэрмін правядзення: да 1 красавіка 2016 года.