Гарадзенец узламваў старонкі дзяўчын у сацсетках і шантажаваў іх уласніц кампраматам

|

Хлопец навучыўся ўзламваць чужыя акаўнты ў сацыяльных сетках. Яго цікавілі старонкі выключна дзяўчын. Зламыснік падрабязна вывучаў перапіску і шукаў кампрамат, а потым пагражаў ахвярам, што распаўсюдзіць іх прыватную інфармацыю. Пры гэтым праяўляў актыўную цягу да супрацьлеглага полу. У адным выпадку ён усё ж даслаў сябрам ахвяры пэўныя пікантныя звесткі з яе жыцця.