У Гродне ўшанавалі памяць загінуўшых габрэяў канцэртам і прэзентавалі новую кнігу

|

Рэзалюцыя аб гэтым дні была прынята Генеральнай Асамблей ААН 1 лістапада 2005 года. Ініцыятарамі прыняцця дакумента выступілі Ізраіль, Канада, Аўстралія, Расія, Украіна, ЗША, а іх сааўтарамі – яшчэ больш за 90 дзяржаў.

 

Дата памятнага дня абрана не выпадкова, бо менавіта 27 студзеня 1945 года савецкая армія вызваліла найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым-Біркенаў (Польшча), у якім загінула, па розных ацэнках, ад 1,5 да 4 мільёнаў чалавек.

 

У Гродне сёлета ўпершыню ўшанавалі памяць загінуўшых у перыяд Другой сусветнай габрэяў незвычайным канцэртам, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Ізраіля.

 

Таксама на мерапрыемстве ўпершыню прадставілі кнігу-манаграфію пра габрэяў аўтарства музыказнаўца і выкладчыцы музычнага каледжа Інэсы Двухжыльнай.

 


– Я славянка, але тэмай габрэйства займаюся ўжо шмат гадоў. У новай кнізе прадстаўлена мая праца за дзевяць гадоў вывучэння тэмы Халакосту. Плануецца, што яна разыйдзецца па многіх краінах, бо на нашым мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Ізраіля. Што да самога мерапрыемства, то тэму Халакоста мы паспрабавалі паказаць трохі з іншага боку, – кажа аўтарка.

 

Музыкі ў гэты вечар спрабавалі адлюстраваць памяць аб загінуўшых жыхарах Еўропы (у тым ліку і 29 000 гарадзенцаў) праз гукі музыкі. 

 

 

Прадстаўнік ізраільскага ваеннага музея спадчыны і халакоста “Энергія мужнасці” Рыгор Рэйхман прыехаў у Гродна спецыяльна на гэтае мерапрыемства.


– Я не мог застацца ў баку ад гэтай падзеі. Прыехаў на пару дзён і ўжо паспеў паглядзець многае. Для габрэяў Гродна заўсёды з’яўляўся сімвалам габрэйскага жыцця. У перыяд вайны ўся мясцовая абшчына была бязлітасна знішчана нацыстамі. У сучасным горадзе яна адраджаецца, і я ведаю, што ёсць людзі, якія хочуць і дапамагаюць мясцовым габрэям.


align=”” width=”725″ height=”544″ >