Ведаеш, як павінна быць? Дзейнічай! Стартаваў прыём заявак на Social Weekend
Здабыццё упэўненасці ў сваіх сілах і ў тым, што тут і цяпер можна зрабіць свет крышачку лепш – самы часты водгук канкурсантаў аб удзеле. Нават не дайшоўшы да фіналу, многія з праэктаў пачыналі рабіць тое, пра што марылі. Асаблівасцю конкурсаў у гэтым годзе стане магчымасць збору грошай на рэалізацыю праектаў, незалежна ад праходжання ў далейшыя этапы Social Weekend.
Больш за 600 праектаў прымалі ўдзел у конкурсе раней. Больш за 100 з іх было падтрымана ў рамках конкурсу з восені 2013 года. Пошукава-выратавальны атрад «Анёл», Першая ў Беларусі інклюзіўная школа для дзяцей з аўтызмам, настаўніцтва для дзяцей-сірот «Ніці Сяброўства», адкрытыя лекцыі «Навука па-за сябе», Каманда «Крылы анёлаў» – гэта ўсё пераможцы мінулых Social Weekend.
Сваімі асноўнымі мэтамі Social Weekend бачыць развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва і сацыяльных інвестыцый. Ваша ідэя можа быць звязаная экалогіяй, інфармацыйнымі тэхналогіямі, адукацыяй, культурай – Social Weekend гатовы падтрымаць праекты на любыя тэматыкі, якія дапамагаюць вырашыць сацыяльныя праблемы і недахопы. Пры гэтым вы самі на кожным этапе можаце ўплываць на тое, каб ваш праект станавіўся больш паспяховым.
Паўфінальныя мерапрыемствы пройдуць у некалькіх абласных цэнтрах, а фіналы конкурсаў пройдуць у траўні і чэрвені ў Мінску.
Арганізатары конкурсу: краўдфандынг і аўкцыён сустрэч «Маё Сэнс» і асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый».
Інфармацыя аб ходзе і выніках конкурсу публікуецца на афіцыйным сайце – socialweekend.by