Гродзенскі БРСМ за 2016 год плануе прыцягнуць у свае шэрагі 25% моладзі вобласці

|

Гродзенскае аддзяленне БРСМ 26 студзеня падвяло вынікі працы за 2015 год. У Маладзёвым цэнтры кіраўнікі таксама ўзнагародзілі лепшых, паставілі задачы на новы год і абралі лідара.


Эліна Брага (на здымку ў цэнтры), якая нядаўна кіравала арганізацыяй у горадзе, стала лідарам абласнога камітэта БРСМ. Яна паспела пра сябе заявіць апошнім часам, як пра актыўную ўдзельніцу акцый, што праходзілі перад выбарамі прэзідэнта.

 

Планы ў новага кіраўніка – прыцягнуць яшчэ больш моладзі ў свае шэрагі. У 2015 годзе абласная арганізацыя мела больш за 52 тысяч чальцоў, гэта на восем тысяч больш, чым у 2014 годзе.

 

У цэлым планы на новы год у арганізацыі вялікія: акрамя прыцягнення новых членаў, плануецца арганізаваць у кожнай установе адукацыі моладзевыя атрады аховы правапарадку. У мінулым годзе такія атрады спрабавалі прыцягваць на футбол, але доўга яны не прастаялі.

Беларускі студэнт пазбаўляецца малака, тварагу і смятаны

У пачатку студзеня гэтага года, Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што БРСМ працягне атрымліваць бюджэтнае фінансаванне ў 2016-2017 гадах.
Але акрамя дзяржаўнага фінансавання, у арганізацыі маюцца і членскія ўнёскі. На сённяшні дзень у такі цяжкі час для краіны ў студэнтаў адной навучальнай установы арганізацыя ўжо патрабуе здаваць ўнёскі па 30 тысяч рублёў. Варта адзначыць, што мінімальная стыпендыя таго ж студэнта складае 450 тысяч. Атрымліваецца беларускі студэнт пазбаўляецца малака, тварагу і смятаны дзеля росквіту арганізацыi, якая фінансуецца за кошт дзяржавы.