Гродна і Друскенікі зноў абмяркоўваюць вяртанне чыгуначнага спалучэння

|

Праекты рыхтуюцца на конкурс новай праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Латвія-Літва-Беларусь” на 2016-2020 гады. У межах аналагічнай праграмы ў папярэдніх гадах быў створаны, між іншым, веламаршрут з Гродна ў Друскенікі з указальнікамі і пунктамі адпачынку, але без адмысловага пакрыцця.

 

Калі ж удасца аднавіць чыгуначны шлях паміж двума гарадамі, то на рэйкі выедзе адмысловы турыстычны цягнік, магчыма, з’явяцца незвычайныя станцыі і прыпынкі ў асабліва маляўнічых месцах.

 

Праблема ў тым, што чыгуначныя рэйкі пракладзены толькі да мяжы ў Літвой – з таго боку літоўцы разабралі іх у пачатку 2000-х (на фота вышэй), калі чыгуначны рух паміж краінамі спыніўся. Цяпер трэба не толькі адняўляць 7 км рэек, але і будаваць новы вакзал, бо ў старым зараз адзін з аб’ектаў турыстычнай інфрастуктуры, а на месцы рэек – кэмпінг.

 

Друскеніцкі вакзал 1930-х – сёння турыстычны цэнтр і кавярня

 

Сярод іншых праектаў, якія рыхтуюцца: развіццё паркавых зон сумесна з літоўскімі Бірштонасам, Алітусам і Друскенікамі, маркетынг і высокія тэхналогіі, прасоўвання турызму, павышэння кваліфікацыі гасцінічнага і рэстараннага персаналу.

 

У межах папярэдняй транспамежнай праграмы ў 2007-2015 гадах Гарадзеншчына разам з літоўскімі партнёрамі рэалізавала 15 праектаў на суму больш за 10 млн еўра. Збудавана амаль 100 км веладарожак, адрэстаўравана спартовая зала ў Шчучыне, адкрыты шэраг спартовых пляцовак.

 

Фота wikimapia.org i parovoz.com