Паркамат на першай у Гродне платнай паркоўцы разбілі вандалы

|

Здарэнне хутчэй за ўсё адбылося ноччу 31 студзеня, калі невядомыя разбілі адзін з апаратаў пункта аплаты. Цяпер на месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі, якія ў хуткім часе пачнуць праглядаць запісы з камер відэаназірання.

 

Нагадаем, новую паркоўку планавалі тэсціраваць у пачатку лютага, але з-за ўзніклай праблемы праверка пройдзе крыху пазней.