Алесь Плотка ў межах паэтычнага “Лютага Туру” выступіць у Гродне

|

У “Лютым Туры” прагучаць лепшыя вершы з кнігі, а таксама новыя творы аўтара. Зрабіць прадзамову ў любы з гарадоў можна праз афіцыйны паблік выдання ў Facebook.

 

Падрабязны расклад “Лютага Туру”:

 

Вільня – 6.02, Мова з Імбрыкам

Мінск – 14.02, Фэст Стральцова

Гродна – 15.02, Мова Нанова

Астравец – 17.02, Мова Нанова

Мінск – 19.02, Дзень Роднай Мовы

Баранавічы – 24.02, Мова Нанова

Магілёў – 1.03, Мова Нанова

Мінск – 4.03, дабрачынны канцэрт

 

Палова з выступаў адбудзецца на сустрэчах моўных курсаў Мова Нанова – лідара ў галіне грамадзянскай нацыянальнай адукацыі. Курсы маюць філіі ў болей чым дзесяці гарадах Беларусі і замежжа. На сайце рэсурса выкладзена болей за 90 бясплатных заняткаў і найвялікшая ў інтэрнэце беларускамоўная Медыятэка. Сачыць за раскладам усіх заняткаў можна ў афішы курсаў. Другі партнёр тура – крама “Чеширский кот”, эндорсерам якой з’яўляецца паэт.

 

Алесь Плотка – характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, выканаўца і аўтар. Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-у; друкаваўся ў перыёдыцы. Мае два альбомы “лічбавай паэзіі” у супрацы з Уладам БубенамIamb’n’bass і Skweee Belarus. У 2015м выдаў кнігу “Байсан”, гераіня вокладкі Vieršnica стала з’явай, якая ўскрыла праблемы гендэрных і міжгенерацыйных стасункаў у беларускім грамадстве. Сачыць за навінамі можна на персанальным сайцe.