Крыкі Мілаша Голаня дапамаглі гарадзенцам сабрацца: “Нёман” змог перамагчы пасля зацяжной серыі параз

|

Тры ачкі ў матчы з “Гомелем” для гарадзенцаў нічога не вырашаюць, бо “рысі”, якія замацаваліся на трэцім месцы, ужо не дасягальныя. Але перамога ёсць перамога і ў першую чаргу ёй рады заўзятары, якім мясцовыя хакеісты даўно былі павінныя.

 

Сам матч выдаўся цікавым, з багаццем небяспечных момантаў ля варот абедзвюх каманд. Першымі змаглі вызначыцца госці: ужо на трэцяй хвіліне Фадзееў вывеў сваю каманду наперад. Гарадзенцы здолелі зраўняць лік праз шэсць хвілін, шайбу на свой рахунак запісаў Якімовіч. Заварушыліся гарадзенцы толькі пасля гучных крыкаў галоўнага трэнера. Лаянкі на лаўцы было вельмі шмат, менавіта прафілактыка і дапамагла гарадзенцам зайграць.

 

Другі перыяд застаўся за гаспадарамi. “Нёман” наперад вывеў Баярчук.

 

У трэцім перыядзе хоць госці і перакiдалi гаспадароў, але вось закiнуць ім не ўдалося. На апошняй хвіліне “Гомель” зняў галкiпера ў надзеі зраўняць лік, але ў выніку атрымаў яшчэ адну шайбу ад гарадзенцаў. Закінуў Коршунаў.

 

 

“Нёман” – “Гомель” 3:1 (2:1, 0:0, 1:0)

 

Галы:

02.43 0:1 – Фадзееў (Равенка)
08.20 1:1 – Якімовіч (Мянцюк)
16.42 2:1 – Баярчук (Касянчук, Сэман, – бол.)
59.25 3:1 – Коршунаў (Лісічкін, – мен.)

 

 

Да плэй-оф у “Нёмана” засталіся дзве гульні. Але яны пройдуць пасля двухтыднёвай паўзы. 18 лютага “Нёман” на выездзе згуляе з “Дынама-Маладзечна”, а 20-га дома з “Металургам”.