У Дзень закаханых у OldCity плануюць паставіць рэкорд па самым масавым пацалунку

Да свята закаханых застаўся тыдзень і ў гандлёвым цэнтры актыўна ідзе падрыхтоўка. Ужо сёння закаханым прапануюць сфатаграфавацца на фоне вялікага сэрца з жывых руж. Дарэчы, інсталяцыя ўжо стала рэкорднай для горада: каб стварыць сэрца спатрэбілася больш за 3000 кветак.

 

 

– Мы доўга думалі, як парадаваць гараджан у гэта свята. У выніку вырашылі правесці флэшмоб з пацалункамі, які раней яшчэ ніхто ў Гродне не праводзіў. Таму 14 лютага гарадзенцы змогуць не толькі купіць падарункі і схадзіць у кавярню, але і атрымаць сапраўднае свята, – расказала галоўны спецыяліст па маркетынгу гандлёвага цэнтра OldCity Крысціна Стасюк.

 

Рэкорд Беларусі па самым масавым пацалунку паставілі ў 1999 годзе. Тады ў Дзень святога Валянціна на спартыўным манежы “Уручча” адначасова пацалаваліся 5900 чалавек. У Гродне падобнай акцыі ніколі не было.