Гарадзенец, які збіраецца прайсці 30 тысяч кіламетраў, зняў трэйлер свайго падарожжа

|

Мэты і задачы ў Сяргея застаюцца ранейшымі – прайсці шлях, па магчымасці сустрэцца з Рамзанам Кадыравым, пакінуць свой след у гісторыі, а таксама быць годным прыкладам для свайго сына.

 

Відэа, дзе Сяргей расказвае пра сваю ідэю, дапамагла зняць адна з гарадзенскіх студый відэапрадакшна.

 

З большага здымкі праходзілі ў Гродзенскай вобласці, на разліве Нёмана. Матэрыял для відэа збіралі цягам тыдня“, – расказвае прадстаўнік студыi Уладзімір. Каманда будзе сачыць за падарожжам Сяргея і нават плануе прыехаць да яго некалькі разоў на розных этапах шляху, каб зняць кароткія ролікі – іх колькасць будзе залежыць ад таго, наколькі моцна шлях гарадзенца зацікавіць грамадскасць. Аднак здымаць падарожжа Сяргея – даволі дарагое задавальненне. Таму прасцей будзе сачыць за ім праз сацсеткі.

 

 

У Сяргея ўсё ідзе паводле плану. З’явіўся спонсар, які забяспечыў экіпіроўкай, а сам падарожнік адчувае сябе выдатна і старанна рыхтуецца. “Зараз праходзіць шмат важных сустрэч, часу на ўсё не хапае“, – прызнаецца Сяргей.

 

Маршрут гарадзенца пройдзе праз шэсць краін – Беларусь, Расію, Манголію, Казахстан, Узбекістан і Кыргызстан – і складзе каля 30 тысяч кiламетраў. Каб адолець іх, яму спатрэбіцца каля чатырох гадоў.