Кнігі “Пад крылом Каложы” і “Памяць пра Гродна” з’явіліся ў бясплатным доступе ў інтэрнэце

|

Кніга “Пад крылом Каложы. Кішэнная гісторыя Гродна”, падпісаная псеўданімам “Андрэй Павач”, змяшчае ўсю гісторыю горада на 222 старонках. Яна напісаная ў папулярным, амаль мастацкім стылі. Аўтары (большую частку напісаў Андрэй Чарнякевіч) паказваюць гісторыю Гродна праз прызму гісторыі Каложскай царквы.

 

“Кішэнная гісторыя” Гародні. Рэцэнзія Аляксандра Краўцэвіча

 

Кніга “Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада 1919 – 1939 гг.” расказвае пра прадстаўнікоў гарадскіх ўладаў, паліцыі, вайскоўцаў, артыстаў, прадпрымальнікаў і дзеячаў беларускага руху міжваеннага часу. Кніга ўнікальная, у ёй не толькі ўтрымліваюцца біяграфіі, але і ўзгадваюцца падзеі, у кантэкст якіх упісаныя тыя ці іншыя асобы.

 

Ад крымінальніка да прэзідэнта: у Гродне прэзентавалі кнігу пра постаці міжваеннага горада

 

 

Спампаваць кнігу “Пад крылом Каложы. Кішэнная гісторыя Гродна”

 

Спампаваць кнігу “Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада 1919 – 1939 гг.”