У Драмтэатры пачаліся рэпетыцыі “Чорнай камедыі” ад уладальніка “Оскара” і “Залатога глобуса”

|

Герой п’есы – скульптар-няўдачнік Брындслі Мілер, якія хоча стаць багатым, дзеля чаго запрашае ў госці знакамітага калекцыянера Шульца.

 

У афішы спектакль пазначаны як “камедыя ў дзвюх фазах напружаннем 220 V”. Гэта не дзіўна, бо дзеянні ў п’есе адбываюцца ў момант, калі ў доме знікае святло. Гэта і робіцца прычынай непаразуменняў і казусаў, бо ўскладняе авантуру героя. Хаця, мітусня ў жыцці герояў – не толькі ад адсутнасці святла.

 

У спектаклі занятыя акторы Васілл Мініч, Аляксей Станога, Наталля Лявонава, Валянціна Харытонава, Мікалай Емельянаў, Аляксандр Дзямьянаў, Натэла Белугіна, Сяргей Курыленка, Уладзімір Капранаў.

 

Аўтар п’есы Пітэр Шэфер – класік англійскай драматургіі ХХ ст. У 1985 годзе ён атрымаў “Оскара” і “Залатога глобуса” за сцэнарый да фільму “Амадэй”.

 

Фота drama.grodno.by