Надвор’е ў Гродне на выходныя: ветрана, мокра і слізка
Сёння, 12 лютага, у Гродне і многіх раёнах вобласці невялікія кароткачасовыя ападкі – мокры снег і дождж. Раніцай месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература ў Гродне +1…+3ºС, па вобласці да +5ºС.
У суботу, 13 лютага, воблачна з праясненнямі, ноччу месцамі, а днём на большай частцы вобласці кароткачасовыя ападкі – мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу -3…+2ºС, удзень 0…+5ºС.
У нядзелю, 14 лютага, воблачна з праясненнямі, перыядычна ападкі – мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-усходні 5-10 м/с. Тэмпература ноччу -2…+3ºС, удзень 0…+5ºС.