У Гродне ў парку Жылібера адкрылі “лаўку закаханых”
Такі падарунак для гарадзенцаў падрыхтаваў УЖРЭП Ленінскага раёна. Лаўка папоўніла серыю канструкцый у Швейцарскай даліне (парку Жылібера). Там ужо ёсць “сэрца для закаханых” і “лаўка прымірэння”.
На адкрыцці новай канструкцыі прысутнічаў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, кіраўнік Адміністрацыі Ленінскага раёна Іван Курман і аўтар ідэі, дырэктар УЖРЭП Ленінскага раёна Вячаслаў Адрэеўскi. Ён расказаў, як да яго прыйшла такая задумка.
Прадстаўнікі горада падарылі пары кветкi, гадзіннік, камплект келіхаў і іншыя сувеніры.