Почти всех учеников, которые отравились в Ратичской школе, выписали из больницы

|

36 вучняў выпісалі ўжо 12 лютага, яшчэ пяць – на наступны дзень. Толькі адзін школьнік застаецца ў шпіталі, але яго хвароба не звязана з падзеямі ў школе. Здароўю ўсіх дзяцей нічога не пагражае.

 

Супрацоўнікі Дзяржкамітэта судовых экспертыз пачалі праводзіць тэрміновыя даследаванні, вынікі якіх павінны быць вядомыя максімальна хутка. Праводзяцца хімічныя даследаванні на спектр атрутных рэчываў, у тым ліку соляў цяжкіх металаў, паведаміў прэс-сакратар камітэта Ягор Лівай.

 

11 лютага з сярэдняй школы ў вёсцы Рацічы былі шпіталізаваны 42 вучня і работнік санітарнага кантролю. Дзецям стала кепска каля абеду, сімптомы атручэння былі ў вучняў рознага ўзросту: ад 7 да 17 гадоў. На месца прыбылі адмыслоўцы МНС і група лекараў з Мінску на чале з намміністра аховы здароўя. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце службовай халатнасці ў школе.