У вясковай школе пад Гродна масава атруціліся школьнікі

|

У дзяцей, што займаліся на другім паверсе школы, раптоўна пагоршылася самаадчуванне: пачаліся галавакружэнне, ваніты, павысілася тэмпература і ціск.

 

На месца выехалі выратавальнікі-медыкі і выратавальнікі-хімікі на аўтамабілі хімічнай і радыяцыйнай абароны. Таксама ўдзельнічалі спецыялісты газавай службы і абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

 

Замеры паказалі, што ў паветры няма небяспечнай канцэнтрацыі хімічных рэчываў, радыяцыйны фон не перавышаны. Вынікі даследаванняў цэнтра гігіены будуць вядомыя пазней. Працэс вучобы часова спынены.