Акцыю памяці правядуць ДАІ і святары

Больш за 40 школьнікаў створаць жывы карыдор на цэнтральнай вуліцы горада, паведамляе БЕЛТА. Яны будуць трымаць плакаты з імёнамі 16 дзяцей, якія загінулі на дарогах Лідскага раёна за апошнія 10 гадоў, і запаленыя лампады. Таксама школьнікі будуць трымаць інфармацыйныя плакаты, якія будуць заклікаць кіроўцаў быць адказнымі на дарогах і берагчы дзяцей. Акцыя будзе доўжыцца каля гадзіны. Да акцыі далучацца прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў: святары проста на дарозе правядуць службы па загінутых дзецях.

3 верасня будзе роўна год з таго дня, як п’яны кіроўца ў Лідзе, выехаўшы на сустрэчную паласу, сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем, у якім ехала сям’я з двума дзецьмі. У выніку той страшнай аварыі загінуў 9-месячны хлопчык, трохгадовая дзяўчынка, іх бацькі і дзядуля, і вінаваты кіроўца.

Пасля гадзіннага калідору супрацоўнікі ДАІ паедуць разам са школьнікамі на могілкі, дзе ўскладуць вянок і лампадкі на магілы сям’і. Супрацоўнікі ДАІ разлічваюць, што такая акцыя будзе псіхалагічна ўздзейнічаць на кіроўцаў і прымусіць бульш пільна ставіцца да ўпраўлення аўтамабілем і сітуацыі на дарогах.