ДАІ Гродна прапануе дазволіць дворнікам штрафаваць за парушэнне правіл паркоўкі

|

Паводле начальніка, значна больш эфектыўна ў гэты час працаваць, напрыклад, на перагружаных скрыжаваннях. Таму ДАІ Гродна выступіла з ініцыятывай дазволіць работнікам ЖКГ самастойна працаваць з парушальнікамі правіл паркоўкі. Прапанову ўжо накіравалі на разгляд у МУС.

 

У Гродне кіроўцы часта парушаюць правілы паркоўкі пад уласнымі пад’ездамі, паркуючы аўто на зялёнай зоне. Кіроўцы апраўдваюць сябе тым, што паркоўкі ля дамоў не адпавядаюць колькасці жыхароў-аўтаўладальнікаў.

 

Анатоль Кеўра адзначыў, што ўжо зараз работнікі ЖКГ фатаграфуюць аўтамабілі, якія парушаюць правілы паркоўкі, і адпраўляюць фота ў ДАІ. На месца выязджае супрацоўнік, які высвятляе асобу ўласніка.

 

Фота progorod11.ru