У Гродне ўзгадалі загінуўшых у Афганістане салдат
Адкрыў мерапрыемства старшыня гарадзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой:
– Сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў было нямала гарадзенцаў. Іх гераізм і мужнасць з’яўляюцца для цяперашняга пакалення прыкладам служэння народу і воінскаму абавязку.
Пасля гэтых слоў, старшыня з’ехаў – яго чакалі мітынгуючыя прадпрымальнікі на плошчы Леніна.
Пасля традыцыйнага ўскладання кветак да мемарыяла сумную абстаноўку змяніла атмасфера зносін і ўспаміны баявой маладосці. Ветэраны вайны размаўлялі адзін з адным, усміхаліся і фатаграфаваліся з усімі жадаючымі. Многія з іх прыйшлі ў баявой вопратцы, так званай “афганцы”, упрыгожанай баявымі ордэнамі і медалямі.
Даведка ТС
Зараз на Гарадзеншчыне жыве больш за 3400 былых воінаў інтэрнацыяналістаў. Вайна забрала жыцці 72 гарадзенцаў, яшчэ больш за 600 чалавекі памерлі ўжо пасля завяршэння ваеннага канфлікту.