Таццяна Касатая раскажа пра гарадзенскія кінатэатры міжваеннага часу

|

Вядоўца прапануе да абмеркавання гісторыю кіно ад таго часу, калі яно ўспрымалася як цуд, да таго, як стала частай будзёнага жыцця. Пад час сустрэчы можна будзе даведацца пра ўласнікаў і наведвальнікаў тагачасных кінатэатраў, папулярны рэпертуар установаў. Пытанні ўдзельнікаў і абмеркаванне свежанабытых ведаў вітаюцца.

 

Пачатак сустрэчы ў 19.00.

 

Разлічыцца за атрыманае задавальненне можна зрабіўшы дабрачыннае ахвяраванне на развіццё праекту.

 

Падрабязнасці ёсць у суполках  імпрэзы ў Фэйсбуку і ВКонтакте, даведкі можна атрымаць па тэлефоне (33) 6232616 (Андрэй Несцяровіч).