Цэнтр рамёстваў актывізуецца з новым начальнікам: першым зладзіў выставу Мікалай Скляр

Скульптар вырашыў прадставіць свае работы, зробленыя на працягу некалькіх гадоў з розных матэрыялаў. У экспазіцыі майстар прадставіў як драўляныя працы, так і мініяцюры ў граніце і мрамары.

 

У першую чаргу мы выставілі незвычайныя экспанаты, якія звязаныя з сакральнай тэмай, і стылем ню, бо прыгажэй жаночага цела, напэўна, нічога больш быць не можа“, – распавядае Мікалай Скляр.

 

Таксама на выставе можна ўбачыць работы прысвечаныя казачнай тэматыцы і жывёлам.

 

 

 

Выстава скульптара будзе працаваць з 17 лютага па 15 сакавіка.

 

Працы Мікалая Скляра знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Расіі, Літве, Латвіі, Польшчы, Ізраілі, Даніі, Японіі і Аўстраліі. У Гродне працы майстра можна ўбачыць у маёнтку “Каробчыцы” – ён сталы ўдзельнік пленэраў, што там праходзяць.