Маладыя майстры з Гарадзеншчыны паспрабуюць скарыць Абу-Дабі
Адна з умоваў конкурса тычыцца ўзросту ўдзельнікаў. Маладыя каменшчыкі, зваршчыкі, абліцоўшчыкі, закройшчыкі, парыкмахеры і дызайнеры адзення павінны быць не старэйшымі чым 1995 года нараджэння. Падавалі заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах і навучэнцы, і нядаўнія выпускнікі прафесійных навучальных установаў горада.
Лепшыя майстры рэгіянальнага конкурса возьмуць удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах, што пройдуць у Мінску ў маі. Пераможцы прадставяць краіну на фінальным міжнародным турніры, што пройдзе ў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў – Абу-Дабі.
Конкурсы прафесійнага майстэрства WorldSkills праводзіцца раз на два гады міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй WorldSkills International з 1946 года. Беларусь далучылася да ініцыятывы ў 2014 і стала 68-ым членам арганізацыі. Зараз конкурс аб’ядноўвае ўжо 72 краіны-удзельніцы.