У Гродне ў падарункавых цукерках для дзяцей трапіліся чарвякі

|

“Па традыцыі на свята нам выдаюць цукеркі, так адбылося і гэтым разам. Я не аматар салодкага, падарунак перадаў сваім дзецям. Але тое, што яны там убачылі, уразіла іх. Некалькі чарвякоў на адной з цукерак “Лесной гном” спрабавалі выбрацца з абгорткі. Мы самі былі шакаваныя, такога яшчэ не бачылі”, – распавядае Аляксандр.

 

 

Занепакоены гарадзенец патэлефанаваў сваім калегам і папярэдзіў пра незвычайную знаходку, а свае цукеркі сфатаграфаваў і адправіў у кантэйнер для смецця.


“Мне ад фабрыкі нічога не трэба. Галоўнае, каб гарадзенцы ведалі, якія цукеркі могуць прадаваць у нас у крамах”, – кажа Аляксандр.

 

Каб разабрацца ў сітуацыі мы звярнуліся ў краму да афіцыйных пастаўшчыкоў фірмы “Спартак” у Гродне.

 

Загадчыца фірмовай крамы Марыя Грыгенча распавядае, што чарвякі могуць з’явіцца ў цукерках, толькі з-за няправільнага захоўвання.


“Падобны выпадак у Гродне ўпершыню. Такое можа быць толькі з-за няправільнага захоўвання. Невядома, дзе захоўваліся гэтыя цукеркі, а для іх таксама важная пэўная тэмпература. Мабыць, прадпрыемства, на якім Аляксандр атрымаў падарунак, няправільна захоўвала цукеркі. З-за гэтага завяліся мікробы. Калі б ён у нас купляў, то мы пакрылі б шкоду і разабраліся”.

 

Вядома, што чарвякі і некаторыя іншыя віды насякомых з’яўляюцца ў прадуктах, якія недастаткова герметычна запакаваныя. У тым ліку і ў цукерках. Гэта адбываецца ў выніку працэсу, які ў народзе называюць “самазараджэннем”. Гэта значыць, які-небудзь біялагічны арганізм развіваецца там, дзе гэтаму спрыяе асяроддзе.