Кавалёнак стрэліць за “Нёман” і ў гэтым годзе

|

Адзін з самых пазнавальных і вядомых футбалістаў Гарадзеншчыны Дзмітрый Кавалёнак працягне гуляць у “Нёмане”. Нядаўна клуб афіцыйна паведаміў, што з нападаючым працягнулі пагадненне яшчэ на год.


Чэмпіянат у Вышэйшай Лізе, які пачнецца вясной, стане для нападаючага ўжо шаснаццатым.

 

Малады Кавалёнак дэбютаваў за “Нёман” у 2001 годзе. Ён і ў 2016 з’яўляецца неад’емнай часткай жоўта-зялёнага клуба.

 

За 15 гадоў гульнявой кар’еры Дзмітрый здолеў стаць не проста добрым гульцом, але і рэкардсменам каманды, які правёў найбольшую колькасць матчаў у “Нёмане”. На рахунку нападаючага 276 гульняў, у якіх ён адзначыўся рэкорднай для клуба колькасцю мячоў – 68.

 

Таксама Дзмітрый стаў лепшым бамбардзірам лаўкі запасных чэмпіянату Беларусі. На яго рахунку 19 галоў, забітых пасля выхаду на замену.

 

Кіраўніцтва і трэнерскі штаб гарадзенскага клуба адзначаюць, што з дапамогай такіх футбалістаў як Кавалёнак можна будзе падцягнуць маладых гульцоў. Менавіта вопыт Дзмітрыя дапаможа маладым футбалістам увайсці ў вялікі футбол, кажуць у клубе.

 

Фота: ФК “Нёман”